22.09.2023

“Васьміног” правёў канферэнцыю па пытаннях узаемадзеяння адукацыйных арганізацый і абазначыў дзве канцэпцыі рэформы школьніцтва

Вялікая частка праграмы мерапрыемства была прысвечаная канцэптуальнай лабараторыі па пытаннях рэформы сістэмы адукацыі Беларусі
21.08.2023

24 настаўнікі сталі выпускнікамі анлайн-курсаў “Васьмінога”

“Васьміног” падрыхтаваў першы выпуск настаўнікаў, якія засвоілі асновы анлайн-навучання і даведаліся, як стварыць уласныя інавацыйныя курсы для беларускіх дзяцей. Цягам 2 тыдняў 24 педагогі з Беларусі і замежжа пад кіраўніцтвам дасведчаных метадыстаў вывучалі новыя фарматы лічбавай адукацыі. Усяго на месцы на навучанне прэтэндавалі каля 50 педагогаў.
04.07.2023

У межах “Васьмінога” дзве групы распрацуюць канцэпцыі рэформы беларускай школы

Незалежныя эксперты ў галіне адукацыі стануць каардынатарамі груп для выпрацоўкі канцэпцый і практык рэалізацыі будучай рэформы беларускай школы.
07.06.2023

“Не апынуцца ў ідэальным свеце “адукацыі нашых мараў”. “Васьміног” правёў другую лабараторыю па рэформе школьнай адукацыі

У межах праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прайшла другая сустрэча ўдзельнікаў лабараторыі  “Рэформа беларускай сістэмы адукацыі. Канцэпцыі і падыходы”. Мэтай мерапрыемства было абмеркаванне палітыкі і працэсаў, звязаных з падрыхтоўкай да рэфармавання, распрацоўкай канцэпцый і практык рэалізацыі рэформы...
19.04.2023

“Рэформа – гэта тое, як мы думаем адукацыю”. Беларускія эксперты пачынаюць дыскусію аб рэформе адукацыі

Неабходнасць рэформы сістэмы адукацыі ў Беларусі ўсведамляецца, даўно і інтэнсіўна абмяркоўваецца. Эксперты прапануюць рашэнні па рэфармаванні сістэмы адукацыі, заснаваных на розных бачаннях таго, як рыхтавацца да перамен. Пры гэтым часта дыскусіі зводзяцца да прыватных аспектаў. Таму для вызначэння ключавых напрамкаў рэформы важна арганізаваць перамовы-дыскусіі, у якіх публічна фіксуюцца падыходы, мэты і задачы, дасягненні і памкненні, вопыт і матывацыя дзеянняў розных стэйкхолдараў...