Крызіс глабальных сістэм адукацыі: анлайн-дыскусія “Васьмінога”
У рамках школьных лабараторый праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прайшло абмеркаванне тэмы “Крызіс сучасных сістэм адукацыі”. Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі даць адказ на пытанне, у чым есць сутнасць праблем беларускай адукацыі і наколькі яны звязаныя (ці не звязаныя) з глабальнымі адукацыйнымі выклікамі.
Былі абмеркаваныя наступныя пытанні:
- Чаму сёння адбываецца трансфармацыя сучасных адукацыйных сістэм?
- Якім чынам гэта ўплывае (ці не ўплывае) на выклікі, з якімі сутыкаецца беларуская адукацыя?
- Ці можа міжнародны вопыт дапамагчы беларускай адукацыі вырашыць уласныя праблемы?
У абмеркаванні паўдзельнічалі даследчыкі, выкладчыкі, трэнеры нефармальнай і грамадзянскай адукацыі, менеджары адукацыйных праграм, а таксама эксперты ў галіне адукацыйнай палітыкі.
Сярод выклікаў у адукацыі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы адзначылі не толькі метады і прынцыпы, патрэбныя для развіцця свабоднай адукацыйнай прасторы, але і тое, што перашкаджае свабодна развівацца. Так, сярод выклікаў была пазначаная таксама сумная рыса нашага часу, як “падзел”. То бок тое, што падзяляе цяпер людзей, якія хочуць працаваць і вучыцца ў адной адукацыйнай прасторы, але знаходзяцца знутры і звонку Беларусі. Гэта накладвае адбітак на ўмовы бяспекі, публічнасці, празрыстасці і г. д.
Таксама было адзначана, што, нягледзячы на актуальныя для беларусаў выклікі ў выглядзе індактрынацыі альбо адсутнасці акадэмічных свабод у таталітарным грамадстве, неабходна ўлічваць выклікі глабальнай адукацыйнай прасторы. А менавіта: штучны інтэлект, тэхналогіі…
У ходзе дыскусіі на тэму “Ці можам мы сказаць, што беларуская сітуацыя ўнікальная і нашыя выклікі патрабуюць спецыфічнага падыходу?” былі выказаныя два супрацьлеглыя падыходы.
Адзін са спікераў анлайн-сустрэчы прадставіў бачанне адукацыйных агенцый ААН наконт глабальнага крызісу адукацыйных сістэм і двух ягоных асноўных вымярэнняў.
Глабальныя фактары, якія павышаюць рызыкі ў адукацыі па гэтых двух вымярэннях, наступныя:
Асаблівую ўвагу прыцягвае так званы феномен “адукацыйнай беднаты”, то бок паказчык валодання базавымі ўменнямі чытання і разумення тэкста ў дзяцей 9-10 год, якія скончылі пачатковую школу. Большасць краін так званага Глабальнага Поўдня, то бок краін з нізкім і сярэднім паказчыкамі прыбытку, з трывогай канстатуюць, што пасля адукацыйнага крызісу, выкліканага пандэміяй 2020-2022 гг., амаль кожны восьмы з дзесяці дзесяцігодак не валодае гэтымі базавымі ўменнямі. У краінах з высокім узроўнем прыбыткаў (Еўропа і Цэнтральная Азія) гэтыя паказчыкі значна ніжэйшыя. Аднак і тут пандэмія ды іншыя чыннікі (рост міграцыі па сацыяльных, палітычных і кліматычных прычынах) аказалі ўплыў. У выніку ў 2022 г. у сярэднім па Нямеччыне было зафіксавана павелічэнне адсотку тых, хто не спраўляецца з базавымі тэкстамі амаль да 20% (у 2015 г. гэты паказчык быў каля 13%). Сітуацыя з тымі, хто сканчае базавую адукацыю (9-класнікі), яшчэ горшая. Паказчыкі граматнасці – магчыма тое, пра што нам пакуль што не трэба хвалявацца, але мець на ўвазе трывожныя тэндэнцыі ў краінах, на якія мы арыентуемся, трэба.
Па вымярэнні “рэлевантнасць” спікер вызначыў наступныя тэндэнцыі, да якіх трэба рыхтавацца і ўлічваць у сваіх адукацыйных праграмах.
Па ўсіх азначаных выкліках канстатуецца, што сістэма адукацыі павінна мяняцца і пераходзіць ад стандартызаваных і масавых формаў навучання да ўжывання экасістэмных падыходаў і падыходаў, арыентаваных на патрэбы навучэнцаў, якія могуць забяспечыць развіццё індывідуальных адукацыйных шляхоў/траекторый, незалежна ад часу і месца навучання.
Другі спікер вызначыў тэндэнцыі рэакцый сучаснай сістэмы адукацыі Беларусі на глабальныя выклікі і магчымыя наступствы выкарыстання сучасных тэхналогій у аўтарытарным грамадстве.
Высновы дыскусіі:
– глабальныя адукацыйныя выклікі, такія як лічбавыя тэхналогіі, штучны інтэлект, аўтаматызацыя нясуць з сабой як недахопы, так і перавагі. Тое, як яны будуць выкарыстоўвацца, залежыць ад інтэнцыі і рэакцыі на іх пэўнага палітычнага рэжыму;
– нам нікуды не падзецца ад хуткасці, з якой зараз змяняюцца працэсы камунікацыі, вытворчасці, рынак паслуг, а таксама ад змен у навакольным асяроддзі, і адукацыйная сістэма павінна трансфармавацца, каб своечасова адказваць на гэтыя выклікі;
– адукацыйная сістэма павінна пераходзіць ад стандартызаваных і масавых формаў навучання да ўжывання экасістэмных падыходаў і падыходаў, арыентаваных на патрэбы навучэнцаў, якія могуць забяспечыць развіццё індывідуальных адукацыйных шляхоў/траекторый, незалежна ад часу і месца навучання.