Васьміног вучыў настаўнікаў ствараць відэакурсы
“Васьміног” правёў навучанне настаўнікаў па вырабе адукацыйных відэаролікаў.
У фармаце навучальнага міні-курса,арганізаванага ў межах лабараторый “Васьмінога”, педагогам распавялі пра:
– віды відэакантэнту і розныя яго асаблівасці;
– комлексны падыход да стварэння відэакантэнту (карцінка, гук, мантаж, субцітры, дадатковыя элементы відэа);
– тэхнічныя аспекты стварэння відэа (святло, кампазіцыя);
– праца ў праграме мантажу відэа;
– неабходнае абсталяванне;
– выкарыстанне штучнага інтэлекту для стварэння відэа.
Дадатковым кампанентам сустрэчаў было натхненне і матывацыя на стварэнне адукацыйнага кантэнту.
Навучанне праходзілі настаўнікі, зацікаўленыя ў пераўтварэнні сваіх відэа-заняткаў у запісы (для таго каб знаёміць сваіх вучняў з тэарытычнай часткай урокаў, а таксама для стварэння ўласных self-paced курсаў).
Удзельнікі адзначалі матывацыю і шматузроўневасць такой задачы, як стварэнне відэа.
Навучанне праводзіў Андрэй Палупанаў – рэжысёр, сцэнарыст, аператар-пастаноўшчык, які вядзе навучальныя праграмы нефармальнай адукацыі па стварэнні відэакантэнта, а таксама кансультуе блогераў і крыэйтараў.
На сустрэчах Андрэй паказваў працэс стварэння сацыяльнай рэкламы, дзе пакрокава апісаў усе нюансы стварэння 40-секунднага роліка, а таксама аб’ём працы і колькасць каманды, якія стаяць за гэтай працай.
Пасля сустрэчаў удзельнікі могуць:
– распланаваць працэс стварэння свайго відэа-кантэнту, ад ідэі да рэлізу;
– вызначыцца з тым, як здымаць свой кантэнт, зыходзячы з новых ведаў пра інструменты;
– прааналізаваць наяўнае ў сябе абсталяванне і выбраць тое, якое трэба дакупіць (якаснае і ў межах свайго бюджэту);
– не баяцца эксперыментаваць.