• Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Menu
  • Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Instagram Telegram-plane Facebook-f

“Змест адукацыі як ключавое пытанне рэфармавання”

Васьміног правёў фінальную канцэптуальную лабараторыю, у межах якой абмяркоўваліся пытанні зместу адукацыі:

Што такое змест адукацыі? 

Што такое адукацыя як працэс? 

Як мы разумеем беларускае вымярэнне адукацыі?

У пачатку сустрэчы кандыдатка педагагічных навук Святлана Мацкевіч акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што змест адукацыі з’яўляецца ключавым пытаннем рэформы.

Святлана Мацкевіч

Даследчыца агучыла некалькі версій зместу адукацыі:

  1. Педагагічна-метадычная версія. У дадзеным выпадку пад зместам разумеецца вучэбны матэрыял, кантэнт, які транслюецца/перадаецца ў аўдыторыі пры выкарыстанні адпаведных методык і вучэбных прыёмаў.
  2. Камунікатыўная версія. Змест адукацыі разумеецца як сэнс, тэкст, матэрыял, інфармацыя, якія ўтрымліваюцца ў працэсе педагагічнай камунікацыі вучня з педагогам.
  3. Філасофская версія. Змест адукацыі як пэўная абагульненая ідэя, абгрунтаванне і адказ на пытанне: “Чаму вучыць людзей на дадзены момант развіцця цывілізацыі”.

Паводле лектаркі, на розных гістарычных этапах філосафамі вылучаліся розныя версіі адказаў на гэтае пытанне і ставіліся розныя акцэнты:

– Праз мастацтва (сем вольных мастацтваў, механічныя мастацтвы і інш.);

–  Праз набліжэнне да Бога;

– Праз нормы паводзін і жыцця ў грамадстве/супольнасцях, грамадзянскасці; – маральнасці; этыцы;

–  Праз пазнанне, навукам, ведам, уменням і навыкам і г.д.

Святлана Мацкевіч вызначае дзве “групы” мэтаў зместу адукацыі, актуальных, паводле назіранняў даследчыцы, у 2024 годзе:

Першая “група” мэтаў вызначаецца рамачнымі ўстаноўкамі: еўрапеізацыя, беларусізацыя, дэсаветызацыя. Была прапанаваная яшчэ ў 1990-х. Яна дазваляла структураваць шматзначнасць адукацыі і неяк усё раскласці па палічках.

Другая “група”  мэтаў грунтуецца на ўнутраных працэсах адукацыі: навучанне, выхаванне, адукацыя, падрыхтоўка, пісьменнасць.

Магістр педагогікі ўніверсітэта Цуг (Швейцарыя), дактарантка ўніверсітэта Фехта (Германія) Кацярына Спосаб у даследаваннях абапіраецца на міжнародны досвед. У пачатку свайго выступу яна прапанавала некалькі варыянтаў бачання сістэмы адукацыі як інклюзіўнага асяроддзя.

Кацярына Спосаб

Паводле выступоўцы, сістэма адукацыі  — гэта інклюзіўнае адукацыйнае асяроддзе, якое:

–  арганізавана паводле прынцыпаў дэмакратычнага кіравання, дзе ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу маюць роўныя магчымасці ўдзелу ў працэсах прыняцця рашэнняў, нясуць адказнасць за прынятыя рашэнні і валодаюць аўтаноміяй у вызначэнні мэт і фарматаў асабістых і калектыўных адукацыйных практык;

– спрыяе фармаванню нацыянальнай ідэнтычнасці;

– стварае магчымасці для з’яўлення “адукаваных грамадзян”, якія валодаюць у роўнай ступені якасцямі ў інтэлектуальнай, этычнай, сацыяльнай і грамадзянскай сферах, якія дазваляюць ім прымаць актыўны ўдзел у жыцці грамадства і садзейнічаць паляпшэнню якасці жыцця і ўстойліваму развіццю мясцовых супольнасцяў.

Кацярына Спосаб адзначае, што адзіная сістэма фармальнай адукацыі не заўжды забяспечвае роўны доступ да высокакваліфікаваных педагогаў, адукацыйных паслуг і рэсурсаў найвышэйшай якасці. Але гэта дасягаецца праз сетку дэцэнтралізаваных адукацыйных экасістэм.

Экасістэмны падыход у адукацыі – гэта:

  • разнастайнасць гульцоў, дзе кожны і той, хто прымае рашэнні, і выканаўца;
  • разнастайнасць рэсурсаў і фарматаў навучання і ацэнкі, што дазваляе арганізаваць гнуткі абмен імі і маштабаваць практыкі;
  • інтрэгруючыя рашэнні (лічбавыя платформы, цэнтры ведаў, інкубатары стартапаў і іншае);
  • сінергія і супраца розных зацікаўленых бакоў;
  • дэцэнтралізаваная сістэма кіравання, якая дазваляе рэалізаваць калектыўнае вымярэнне навучання (peer to peer, co-creation);
  • магчымасці падтрымкі індывідуальных адукацыйных траекторый.

    Павел Церашковіч. Фота: Беларускі Калегіюм

Кандыдат гістарычных навук, старшыня Камісіі па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай Рады Павел Церашковіч падчас абмеркавання пытання зместу адукацыі акцэнтаваў увагу на неабходнасці павелічэння ролі беларускай мовы ў працэсе навучання на ўсіх ступенях адукацыі: ад дзіцячага садка да дактаранцкіх праграм і праграм адукацыі на працягу жыцця. Разам з тым даследчык зазначае, што ў ідэале неабходна таксама забяспечыць умовы для адукацыі нацыянальных меншасцей, у тым ліку і магчымасці выкарыстання іх моў у якасці моў навучання.

Павел Церашковіч абгрунтоўвае неабходнасць падтрымкі беларускамоўнай адукацыі прыкладамі суседніх еўрапейскіх краін і прыводзіць наступныя аргументы:

  1. Беларусь гістарычна адносіцца да рэгіёна Ўсходняй Еўропы з адпаведным тыпам працэса фарміравання нацыянальных супольнасцей.
  2. Прыклады Бельгіі, Швейцарыі, Лацінскай Амерыкі не рэлевантныя для Беларусі.
  3. У нашым рэгіёне наяўнасць асобнай мовы і культуры легітымізавала і легітымізуе права на стварэнне і існаванне незалежнай дзяржавы.
  4. Сёння Беларусь адзіная краіна рэгіёну, у якой тытульная мова і культура знаходзяцца ў дыскрымінаваным становішчы.
  5. Гэта стварае пагрозу існавання незалежнай дзяржавы.

Як паспрыяць беларусізацыі адукацыі:

  1. Рэалізацыя палітыкі  “пазітыўнай дыскрымінацыі” ў адносінах да беларускай мовы і культуры, у тым ліку праз грашовую падтрымку беларускамоўных настаўнікаў.
  2. Павольны пераход, разлічаны на 1-2 пакалення.

Эксперт падсумаваў свой выступ цытатай амерыканскага сацыёлага і палітолага Карла Дойча: “Нацыянальная мова становіцца каштоўнасцю калі яна пераўтвараецца ў выйгрышную карту ў змаганні за ўладу, багацце і прэстыж”.

Васьміног 

 

Падзяліцца
Instagram Telegram-plane Facebook-f Envelope

vasminoh.school 2023