06.12.2023

“Ад захавання прафесіяналаў – да падрыхтоўкі рэформы”. Васьміног правёў лабараторыю з абмеркаваннем канцэпцый адукацыйных рэформ

Былі агучаныя пытанні, асэнсаванне якіх непазбежнае пры распрацоўцы канцэпцый па рэфармаванні беларускай школы. Гаворка ідзе пра праблемы, якія назапасіліся ў сучаснай сістэме адукацыі Беларусі. Таксама абмяркоўваліся бачанні вобразаў будучай адукацыі, якія будуць дасягнутыя ў выніку рэформы. 
04.12.2023

“Васьміног” абвяшчае набор школьнікаў на бясплатныя анлайн-курсы!

Як навучыцца захапляльна чытаць складаныя творы са школьнай праграмы? Чаму 1920-я ў гісторыі беларускага мастацтва – гэта “эпоха небяспечнага натхнення”? Як зрабіць першыя крокі ў вывучэнні беларускай мовы? Таямніцы гісторыі беларускага Сярэднявечча і курс “Філасофія для падлеткаў”… Як 9-класнікам падрыхтавацца да новага іспыту “Пераказ”?  “Васьміног” дае магчымасць беларускім дзецям атрымаць якасныя...
15.11.2023

Падручнікі па генацыдзе беларускага народа – гэта спроба адцягнення ўвагі ад уласных злачынстваў

У сярэдняй школе №137 Мінска прэзентавалі школьныя дапаможнікі “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. “Васьміног” з гэтай нагоды звярнуўся па каментар да эксперта ў галіне адуацыі, навукі і інавацый Андрэя Лаўрухіна. Андрэй Лаўрухін: З’яўленне навучальных дапаможнікаў “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (для 1-4-х, 5-9-х і 10-11-х класаў) па ініцыятыве і...
10.11.2023

Як выглядае беларуская адукацыя пасля 2020 года. Найбольш цікавыя факты 

Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прадставіў базавае даследаванне стану беларускай адукацыі пасля 2020 года. Якасць сярэдняй беларускай адукацыі – сярэдняя Паводле даследавання PISA-2018 і дадзеных рэспубліканскіх маніторынгаў, якія будуюцца на падставе  міжнародных вымяральных інструментаў (напрыклад, PIRLS – маніторынг чытацкай пісьменнасці), якасць беларускай адукацыі мае сярэдні ўзровень, не...
30.10.2023

Рыхтуецца дарожная мапа па падрыхтоўцы да рэформы беларускай школы ў транзітны перыяд

Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” арганізаваў абмеркаванне дарожнай мапы па падрыхтоўцы сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі да рэфармавання ў першыя 1,5-2 гады пасля ліквідацыі аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі. У дыскусіі, якая праходзіла ў гібрыдным фармаце (афлайн- і анлайн), прынялі ўдзел 18 беларускіх экспертаў. Распрацоўшчыкі дарожнай мапы канстатуюць...
18.10.2023

Конкурс! Атрымай грант “Васьмінога” для адукацыйнага праекту

КОНКУРС ЗАЯВАК – Фінансавая падтрымка пілотных адукацыйных праектаў. – Фінансавая падтрымка арганізацый і ініцыятыў па нефармальным навучанні.   Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” абвяшчае другі конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў. Мэты конкурсу: – Падтрымка, распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасцi і даследаванне інавацый у адукацыі (навучальных праграмаў, методык, арганізацыйных мадэляў) для дзяцей...
10.10.2023

Новыя магчымасці для настаўнікаў ад “Васьмінога”

“Васьміног” абвяшчае набор адукатараў і настаўнікаў да супрацы. У прыярытэце – выкладчыкі беларусацэнтрычнага блоку дысцыплін. З прэтэндэнтамі, якія пройдуць адбор і спецыяльнае навучанне, мы заключым кантракты на распрацоўку анлайн-курсаў з мэтай размяшчэння на нашай анлайн-платформе. Вы можаце падаць заяўку і атрымаць дапамогу ў стварэнні ўласнага курса на беларускай мове, у тым ліку...
22.09.2023

“Васьміног” правёў канферэнцыю па пытаннях узаемадзеяння адукацыйных арганізацый і абазначыў дзве канцэпцыі рэформы школьніцтва

36 прадстаўнікоў адукацыйных арганізацый, замежных экспертаў і педагогаў узялі ўдзел у двухдзённай канферэнцыі “Васьмінога” ў анлайн- і афлайн-фармаце. Удзельнікі з Беларусі, Германіі, Грузіі, Латвіі, Літвы і Польшчы распавялі пра свае праекты, падтрыманыя грантавай праграмай “Васьмінога”, азнаёміліся з інавацыйнымі падыходамі ў анлайн-педагогіцы і абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва. Вялікая частка праграмы мерапрыемства была прысвечаная...
18.09.2023

Пра школьную сістэму: вельмі кароткая нататка

“Толькі вельмі нямногія добра ўяўляюць, чаму школы існуюць у сваім цяперашнім выглядзе… Гэта нейкі дзіўны прабел у грамадскіх ведах”, – так пачынае прафесар Бірмінгемскага ўніверсітэта Гэры Томас сваю знакамітую кнігу “Адукацыя: вельмі кароткае ўвядзенне” (1). Прафесар Гэры Томас. Фота: birmingham.ac.uk Падаецца, што неабходным крокам да адказу “чаму школы існуюць” з’яўляецца  ўдакладненне розніцы паміж...