Конкурс! Атрымай грант “Васьмінога” для адукацыйнага праекту
КОНКУРС ЗАЯВАК
– Фінансавая падтрымка пілотных адукацыйных праектаў.
– Фінансавая падтрымка арганізацый і ініцыятыў па нефармальным навучанні.
Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” абвяшчае другі конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў.
Мэты конкурсу:
– Падтрымка, распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасцi і даследаванне інавацый у адукацыі (навучальных праграмаў, методык, арганізацыйных мадэляў) для дзяцей у Беларусі ці ў транспамежным анлайн-фармаце.
– Падтрымка беларускіх нефармальных адукацыйных арганізацый і ініцыятываў, кароткатэрміновых праектаў, скіраваных на ўзмацненне і распаўсюд у самых шырокіх колах мовы і беларускай культуры, функцыянальнай пісьменнасцi (камунікатыўнай, сацыяльнай, грамадзянскай і г.д.), а таксама падтрымка настаўнікаў як у Беларусі, так і ў эміграцыі, якія працуюць афлайн і анлайн.
Конкурс праводзіцца для:
- беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн;
- адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ;
- асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;
- школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;
- дзеячаў культуры і адукацыі.
У рамках гэтага конкурса вы можаце падаць заяўку на падтрымку праекта.
Працягласць праектаў – ад 3 да 6 месяцаў.
Пачатак рэалізацыі праекту: люты-красавiк 2024 года
Магчымы бюджэт: ад 1000 да 20 000 EUR.
Заяўкі прымаюцца з 16.10.2023 па 20.12.2023 (да 23.59 паводле менскага часу).
Вы атрымаеце адказ адносна прыняцця ці адхілення заяўкі 01.02.2024.
Важна: Усе вынікі праектаў, якія атрымалі фінансавую падтрымку, будуць апублікаваны на сайце праекта “Васьміног”/ vasminoh.school
Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурса можна знайсці ТУТ.
Калі ў вас у працэсе падрыхтоўкі прапановы ўзнікнуць пытанні, дасылайце іх на пошту [email protected] да 1 снежня 2023 года, мы падрыхтуем адказы і размесцім іх на сайце vasminoh.school.