Даклад “Пераасэнсоўваем нашу будчыню разам. Новы сацыяльны кантракт на адукацыю” быў выпушчаны міжнароднай камісіяй па будучыні адукацыі, якую заснаваў ЮНЕСКА ў 2019 годзе для пераасэнсавання таго, як веды і навучанне
могуць фарміраваць будучыню чалавецтва і планеты.

Чалавецтва і наша планета Зямля знаходзяцца пад пагрозай. Пандэмія толькі ўзмацніла доказы нашай крохкасці і нашай узаемазвязанасці. Цяпер неабходныя тэрміновыя супольныя меры, каб змяніць курс і пераасэнсаваць нашу будучыню.
У гэтым дакладзе Міжнароднай камісіі па будучыні адукацыі прызнаецца здольнасць адукацыі ажыццявіць глыбокія змены. Перад намі стаіць падвойная задача: выканаць нявыкананае абяцанне забяспечыць права кожнага дзіцяці,
юнака ці дзяўчыны і дарослага на якасную адукацыю і цалкам рэалізаваць трансфармацыйны патэнцыял
адукацыі як шляху да ўстойлівай калектыўнай будучыні. Для гэтага нам патрэбны новы сацыяльны кантракт
на адукацыю, каб выправіць несправядлівасць і адначасова рэфармаваць будучыню.

Гэты новы сацыяльны кантракт павінен грунтавацца на правах чалавека і засноўвацца на прынцыпах адмовы
ад дыскрымінацыі, на сацыяльнай справядлівасці, павазе да жыцця, на чалавечай годнасці і на культурнай разнастайнасці. Ён павінен укараняць этыку клопату, узаемнасці і салідарнасці, умацоўваць адукацыю як грамадскую справу і агульнае дабро.

Поўны тэкст перакладу даклада даступны ніжэй. Азнаёміцца з тэкстам на англійскай мове можна тут.

Loader Loading...
EAD Logo Taking too long?

Reload Reload document
| Open Open in new tab

Спампаваць [6.01 MB]