Падзеі канца 2020 — пачатку 2021 года паказалі, што розныя працоўныя і сацыяльныя групы ў Беларусі дэманструюць розную ступень кансалідаванасці дзеянняў і ўзаемнага даверу. Напрыклад, настаўніцкія і выкладчыцкія суполкі ў пэўнай ступені аб’ядналіся і рэалізоўвалі асобныя ініцыятывы, але не сталі рухавікамі змен.

У драмках даследавання былі апытаны 64 прадстаўнікі розных адукацыйных ініцыятыў і арганізацый, паводле гэтых дадзеных створана мапа іх узаемадзеяння. Агулам у разгляданне патрапілі 256 адукацыйных арганізацый Беларусі. Метадам сеткавага аналізу ўзаемасувязей (social network analysis) прааналізаваны і візуалізаваны сувязі паміж
найбольш актыўнымі арганізацыямі. Гэта дазволіла вызначыць лідараў сярод адукацыйных арганізацый, ацаніць ступень звязанасці, разгледзець сувязі паміж адукацыйнымі ініцыятывамі з розных рэгіёнаў і кірункамі дзейнасці. Акрамя гэтага, прадстаўнікі ініцыятыў выказалі свае меркаванні наконт таго, чаго не хапае для далейшага развіцця беларускай адукацыі і ініцыятыў у прыватнасці.

Поўны тэкст дакумента даступны ніжэй.

Loader Loading...
EAD Logo Taking too long?

Reload Reload document
| Open Open in new tab

Спампаваць [6.32 MB]

Тып матэрыяла