Даследаванне звернута да актуальных праблем сістэмы адукацыі ў Беларусі ва ўяўленнях удзельнікаў і стэйкхолдэраў сістэмы адукацыі (педагогаў, студэнтаў, бацькоў, менеджараў адукацыі, працадаўцаў). Тут можна вылучыць некалькі галоўных праблем, якія закранаюць інтарэсы ўсіх груп, у прыватнасці: праблемы адзяржаўлення сістэмы адукацыі і мінімальнай свабоды дзейнасці для ўсіх астатніх удзельнікаў сістэмы адукацыі; праблемы нізкага сацыяльнага статусу і эканамічнай непрэстыжнасці прафесіі настаўніка; даступнасці якаснай адукацыі для асобных груп насельніцтва і разрыву ў доступе да якаснай адукацыі для сельскіх жыхароў, праблемы ў інклюзіўнай адукацыі; праблемы неабходнасці змены падыходаў у адукацыі з пытанняў трансляцыі веды на пытанні навучання навыкам soft skills і развіццю крытычнага мыслення.
Абагульняючы вынікі даследавання, можна сцвярджаць, што нягледзячы на спробы ігнаравання дзяржавай прынцыповых пытанняў, якія стаяць перад сістэмай адукацыі незалежнай дзяржавы, яны не знікаюць з парадку дня. Задачы фарміравання асновы адукацыі, значнасць асобы і яе свабоды, сувязі адукацыі з грамадскай практыкай і эканамічным развіццём, дэмакратычныя нормы ў адукацыйным працэсе і інтэграцыя адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору не толькі не страцілі актуальнасць, але набылі новае гучанне ў ходзе грамадска-палітычнага ўздыму 2020 гады. Разрыў паміж дзяржаўнай палітыкай, якая спрабуе захаваць максімальны кантроль і строгае рэгуляванне сферы адукацыі, і арыенцірамі недзяржаўных актараў, якія жадаюць дэмакратызацыі сістэмы кіравання адукацыяй, дыверсіфікацыі форм і суб’ектаў дзейнасці ў сферы адукацыі, сінхранізацыі з сусветнымі трэндамі ў змесце і стандартах якасці адукацыі, з’яўляецца ключавой праблемай для запуску рэформы сістэмы адукацыі ў Беларусі.
Поўны тэкст дакумента даступны ніжэй (рус).
Тып матэрыяла |
---|