“Толькі вельмі нямногія добра ўяўляюць, чаму школы існуюць у сваім цяперашнім выглядзе… Гэта нейкі дзіўны прабел у грамадскіх ведах”, – так пачынае прафесар Бірмінгемскага ўніверсітэта Гэры Томас сваю знакамітую кнігу “Адукацыя: вельмі кароткае ўвядзенне”.

Падаецца, што неабходным крокам да адказу “чаму школы існуюць” з’яўляецца  ўдакладненне розніцы паміж адукацыяй як такой і абавязковай адукацыяй праз школьную сістэму. Добра вядома, што адукацыя – гэта працэс, а школы – сацыяльна створаная ўстанова. У той час як адукацыя “спрадвечная” – яшчэ Сакрат, Платон і Арыстоцель абмяркоўвалі і развівалі філасофію вакол найлепшых мэт і задач адукацыі, – школьныя сістэмы, якія мы маем сёння, былі створаны
разам з фармаваннем нацыянальных дзяржаў.

Поўны тэкст даступны ніжэй

Loader Loading...
EAD Logo Taking too long?

Reload Reload document
| Open Open in new tab

Спампаваць [209.72 KB]

Тып матэрыяла