Важнасць лічбавых навыкаў і кампетэнцый на ўсіх узроўнях адукацыі і ва ўсіх сферах жыцця сёння відавочная. Актуальнасць развіцця лічбавай кампетэнтнасці зафіксавана ў стратэгічных планах урада Беларусі. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці рэалізуюць важныя праекты па прасоўванні еўрапейскіх стандартаў лічбавай кампетэнтнасці. Гэтыя факты сведчаць аб тым, што і для органаў дзяржаўнага кіравання, і для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці развіццё лічбавай кампетэнтнасці/пісьменнасці становіцца прыярытэтным. Аднак згаданыя вышэй дакументы і намаганні грамадскіх аб’яднанняў пакуль “не трымаюць стратэгічны фокус”. Развіццё лічбавай кампетэнтнасці/пісьменнасці разглядаецца ў большасці выпадкаў як выключна адукацыйная задача, а не як устаноўка для нацыянальнай палітыкі ў цэлым. Неабходнасць увядзення праблематыкі ў шырокі палітычны кантэкст (нацыянальны, рэгіянальны і глабальны) пакуль яшчэ не зусім усведамляецца зацікаўленымі бакамі. Мэта гэтага дакумента заключаецца ў тым, каб пры дапамозе панарамы палітычных рашэнняў у гэтай сферы ініцыяваць дыскусію аб прынцыпах распрацоўкі нацыянальнай палітыкі ў сферы развіцця лічбавай кампетэнтнасці.

 

Поўны тэкст дакумента даступны ніжэй (рус).

Loader Loading...
EAD Logo Taking too long?

Reload Reload document
| Open Open in new tab

Спампаваць [639.15 KB]

Тып матэрыяла