10.10.2023

Новыя магчымасці для настаўнікаў ад “Васьмінога”

“Васьміног” абвяшчае набор адукатараў і настаўнікаў да супрацы. У прыярытэце – выкладчыкі беларусацэнтрычнага блоку дысцыплін. З прэтэндэнтамі, якія пройдуць адбор і спецыяльнае навучанне, мы заключым кантракты на распрацоўку анлайн-курсаў з мэтай размяшчэння на нашай анлайн-платформе. Вы можаце падаць заяўку і атрымаць дапамогу ў стварэнні ўласнага курса на беларускай мове, у тым ліку...
21.08.2023

24 настаўнікі сталі выпускнікамі анлайн-курсаў “Васьмінога”

“Васьміног” падрыхтаваў першы выпуск настаўнікаў, якія засвоілі асновы анлайн-навучання і даведаліся, як стварыць уласныя інавацыйныя курсы для беларускіх школьнікаў. Цягам 2 тыдняў 24 педагогі з Беларусі і замежжа пад кіраўніцтвам дасведчаных метадыстаў вывучалі новыя фарматы лічбавай адукацыі. Усяго на месцы на навучанне прэтэндавалі каля 50 педагогаў. Паводле выкладчыц інтэнсіву-практыкуму “Шлях героя...
19.07.2023

Засвоіць інавацыйныя тэхналогіі анлайн-навучання і атрымаць сродкі на рэалізацыю ідэі. “Васьміног” шукае супернастаўнікаў для стварэння анлайн-курсаў

Абвяшчаецца набор зацікаўленых у новых фарматах навучання педагогаў на ўдзел у інтэнсіў-практыкуме “Шлях героя да стварэння анлайн-курса”. Вы створыце ўласны курс за 2 тыдні з дапамогай дасведчаных у сферы анлайн-навучання метадыстаў. У выніку будуць прафінансаваныя некалькі курсаў, якія ў далейшым будуць размешчаныя на навучальнай анлайн-платформе адукацыйнага праекту “Васьміног”. Крытэры для адбору...
06.07.2023

“Не апынуцца ў ідэальным свеце “адукацыі нашых мараў”. “Васьміног” правёў другую лабараторыю па рэформе школьнай адукацыі

У межах праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прайшла другая сустрэча ўдзельнікаў лабараторыі  “Рэформа беларускай сістэмы адукацыі. Канцэпцыі і падыходы”. Мэтай мерапрыемства было абмеркаванне палітыкі і працэсаў, звязаных з падрыхтоўкай да рэфармавання, распрацоўкай канцэпцый і практык рэалізацыі рэформы. Для абмеркавання экспертаў былі прапанаваныя: Ключавыя тэзісы дакладу першай сустрэчы;...