У межах праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прайшла другая сустрэча ўдзельнікаў лабараторыі “Рэформа беларускай сістэмы адукацыі. Канцэпцыі і падыходы”. Мэтай мерапрыемства было абмеркаванне палітыкі і працэсаў, звязаных з падрыхтоўкай да рэфармавання, распрацоўкай канцэпцый і практык рэалізацыі рэформы.
Для абмеркавання экспертаў былі прапанаваныя:
Асноўная дыскусія разгарнулася вакол пытанняў пра тое, як мы разумеем мэты адукацыі і якім чынам магчыма ўсталяваць баланс паміж экспертнымі напрацоўкамі і голасам удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Андрэй Лаўрухін
Так, эксперт у галіне адукацыі, навукі і інавацый, адзін з пастаянных удзельнікаў лабараторыі, Андрэй Лаўрухін адзначыў, што індактрынацыя, мілітарызацыя, ізаляцыя і самаізаляцыя сістэмы адукацыі Беларусі ад развітых краін свету з цягам часу “нармалізуецца”: “Грамадзяне/грамадзянкі Беларусі ў фармаванні сваіх інтарэсаў, пажаданняў і магчымага запыту на змены ўсё больш захраснуць у аўтарытарна-таталітарнай каляіне. Такім чынам узнікне разрыў (gap) паміж грамадзянскім запытам знутры краіны і экспертным, выкладчыцкім і палітычным бачаннем будучыні тых, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі. У гэтым кантэксце адна з найбольш істотных мэтаў – падтрымліваць грамадзянаў і грамадзянак унутры Беларусі, каб яны не апынуліся ў аўтарытарна-таталітарнай каляіне, з аднога боку, і нагадваць прадстаўнікам беларускай дыяспары пра рэальную пагрозу адрыву ад актуальнай беларускай рэчаіснасці і самаізаляцыі ў ідэальным свеце “адукацыі нашых мараў”, з іншага боку”.
Кацярына Кузняцова
Экспертка Беларускага Хельсінкскага Камітэту Кацярына Кузняцова дзеліцца ўражаннямі ад удзелу ў лабараторыі:
“Мы пачулі розныя пазіцыі адносна канцэпыі будучай рэформы і даведаліся пра значнасць інклюзіўнасці, гатовасці прызнаць і прыняць разнастайнасць пазіцый, праяўляць павагу да палітычных, рэлігійных і іншых поглядаў. Арганізатарамі сустрэчы падкрэсліваецца важнасць захавання дэмакратычнага характару працэсу падрыхтоўкі рэформ, у тым ліку пазбягання навязвання мадэляў, якія знаходзяць ухваленне ў вузкіх экспертных колах”.
У працэсе дыскусіі абазначыліся разыходжанні сярод экспертаў па некалькіх пытаннях:
Удзельнікі дыскусіі не прыйшлі да кансэнсусу і вырашылі працягнуць дыскусію на наступных сустрэчах.
Таксама былі агучаныя далейшыя планы працы лабараторыі:
Наступная сустрэча ўдзельнікаў лабараторыі адбудзецца 29 чэрвеня. Запрашаем экспертаў і прадстаўнікоў педагагічнай супольнасці далучацца да абмеркаванняў будучай мадэлі школьнай адукацыі. Звязацца з арганізатарамі лабараторый для ўдакладнення дэталяў можна праз паштовую скрыню: vasminoh.reform@gmail.com