У Рэспубліцы Беларусь канцэпцыя навучання на працягу ўсяго жыцця прынята на палітычным узроўні, але на ўзроўні распрацоўкі і рэалізацыі практычнай палітыкі пакуль няма сістэмнага адказу: робяцца практычна ізаляваныя меры ў рамках асобных сектараў. Між тым палітычнае планаванне навучання на працягу ўсяго жыцця пачынаецца з пытання: якія структурныя і інстытуцыянальныя змены ўсёй сістэмы адукацыі неабходна зрабіць, калі значна больш высокая доля грамадзян краіны павінна мець магчымасць працягваць навучанне, а таксама мець матывацыю і навыкі для працягу актыўнага навучання на працягу ўсяго жыцця?

Дакументы АЭСР, ЮНЕСКА, ЕС і часткова Сусветнага Банка на сёння прапануюць калейдаскоп адказаў на гэтыя пытанні, што абцяжарвае ацэнку рэлевантнасці рэкамендацый і рашэнняў для распрацоўкі нацыянальнай палітыкі.
Але нягледзячы на адрозненні ў акцэнтах, дакументы гэтых арганізацый тлумачаць адукацыю на працягу ўсяго жыцця (АПУЖ, рус. – ОТВЖ) як навучанне, якое грунтуецца на інтэграцыі навучання і жыцця як па вертыкалі, на працягу ўсяго жыцця чалавека ад нараджэння да смерці, так і па гарызанталі, у разнастайных. кантэкстах і жыццёвых сітуацыях. Яно таксама з’яўляецца гарызантальным у тым сэнсе, што мае месца ва ўсіх фарматах навучання – фармальных, нефармальных і інфармальных. Гэтая трактоўка шырэйшая за змест паняццяў працяглай (continuous) і перыядычнай (recurrent) перападрыхтоўкі, якія засноўваліся на сістэме фармальнай адукацыі, у рамках якой прапаноўвалася падвышаць кваліфікацыю/адукацыйны ўзровень. Перспектыва навучання на працягу ўсяго жыцця патрабуе перагляду ўсяго спектра навучання – ад дашкольнай адукацыі, праз пачатковую і сярэднюю школу і вышэйшую адукацыю да навучання дарослых. Палітыка ў сферы навучання на працягу ўсяго жыцця – гэта сістэма мер, якая ахоплівае паляпшэнне доступу да дашкольнай адукацыі, павышэнне матывацыі маладых людзей да навучання і іх здольнасці вучыцца самастойна, а таксама ліквідацыю перашкод для навучання дарослых. Гэта новая агульная рамка праграм у сферы адукацыі, а не асобны праект ці частковая рэформа.

Мэта дадзенага дакумента – структураваць асноўныя кірункі і прынцыпы палітыкі АПУЖ, якія прадстаўлены ў шэрагу міжнародных аглядаў і аналітычных дакументах як sine qua non любой палітыкі ў гэтай сферы і, такім чынам, унесці ўклад у абмеркаванне адпаведнай нацыянальнай стратэгіі.

Поўны тэкст дакумента даступны ніжэй (рус).

Loader Loading...
EAD Logo Taking too long?

Reload Reload document
| Open Open in new tab

Спампаваць [493.76 KB]

Тып матэрыяла