Забеспячэнне інклюзіўнай адукацыі і навучання для дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага і фізічнага развіцця – адна з самых актуальных праблем беларускай адукацыйнай палітыкі. Аднак у рабоце цяперашняга ўрада яна застаецца маргінальнай, сістэмная палітыка не распрацавана, а канцэптуальныя дакументы маюць дэкларатыўны характар. Вынікі даследаванняў сведчаць аб тым, што беларускае грамадства ў цэлым не ў поўнай меры гатова да развіцця інклюзіі. Таму беларускім экспертам, палітыкам, прадстаўнікам сістэмы адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, а таксама ўсім зацікаўленым асобам трэба прайсці доўгі шлях пошуку кансенсусу адносна канкрэтных крокаў у гэтай сферы.

 

Аднак ужо зараз відавочна, што вектар распрацоўкі палітыкі інклюзіі ў адукацыі заключаюцца ў зменах заканадаўства і палітыкі ў сферы адукацыі, у забеспячэнні культурных змен і трансфармацыі сацыяльных установак, у пераўтварэнні сістэмы адміністравання і спосабу арганізацыі школ, у стварэнні сістэмы маніторынгу інклюзіі ў адукацыі і грамадстве, у належным рэсурсным забеспячэнні (матэрыяльнага і нематэрыяльнага), у развіцці партнёрства настаўнікаў, бацькоў і ўсіх зацікаўленых бакоў сістэмы адукацыі.

 

Поўны тэкст дакумента даступны ніжэй (рус).

Loader Loading...
EAD Logo Taking too long?

Reload Reload document
| Open Open in new tab

Спампаваць [3.90 MB]

Тып матэрыяла