Эксперты платформы “Новая Беларусь” падрыхтавалі альтэрнатыўныя прапановы па рэфармаванні сістэмы адукацыі з улікам вопыту трансфармацыі як найбліжэйшых суседзяў Беларусі, так і сусветных лідэраў у гэтай сферы.
Агульныя задачы прапанаванай рэформы адукацыі ўсіх узроўняў (дашкольная, агульная сярэдняя адукацыя, прафесійна-тэхнічная адукацыя, сярэдняя спецыяльная адукацыя, вышэйшая адукацыя і паслявузаўская) уключаюць сярод іншага:
- дэбюракратызацыю і аптымізацыю,
- пашырэнне інстытуцыйнай аўтаноміі,
- фармаванне прадуктыўнага канкурэнтнага асяроддзя і шмат іншага.
Падрабязней задачы і напрацоўкі апісаныя ў дакуменце (рус), а таксама на сайце платформы.