Ілюстраваная археалогія цікава і па-беларуску

Кніга-комікс “Людзі, маманты, археолагі: палеалітычная стаянка Бердыж” дазволіць дзецям весела, цікава, у гульнявой форме і па-сучаснаму працаваць над сваёй адукацыяй і асветай.

У ілюстраванай кнізе пададзеныя звесткі на тэму жыцця старажытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі праз адзін археалагічны помнік – палеалітычную стаянку Бердыж. Дзякуючы цікава пададзенаму матэрыялу дзеці змогуць атрымаць адказы на безліч важных пытанняў: як і калі на Беларусі з’явіліся людзі, чым яны займаліся, з кім падзялялі тэрыторыю, адкуль сучасныя беларусы пра гэта ведаюць і іншыя. Кніга будзе цікавая школьнікам, якія цікавяцца мінулым.