Арганізацыя эканамічнай супрацы і развіцця (АЭСР, eng: OSCE) падрыхтавала серыю канцэптуальных запісак, аб’яднаных агульнай назвай “Компас адукацыі да 2030”.

Як мы можам падрыхтаваць навучэнцаў да працоўных месцаў, якія яшчэ не створаны, да вырашэння сацыяльных праблем, якія мы пакуль не можам сабе ўявіць, і да выкарыстання тэхналогій, якія яшчэ не вынайдзены? Як мы можам падрыхтаваць іх да поспеху ва ўзаемазвязаным свеце, дзе яны павінны разумець і ацэньваць розныя пункты гледжання
і светапогляды, паважліва ўзаемадзейнічаць з іншымі і прымаць адказныя меры для ўстойлівага развіцця і калектыўнага дабрабыту?

Будучыню, па дэфініцыі, нельга прадказаць; але пры настроенасці на некаторыя тэндэнцыі, якія цяпер назіраюцца ва ўсім свеце (ОЕСD, 2019), мы можам навучыцца – і дапамагчы нашым дзецям навучыцца – адаптавацца, быць паспяховымі і нават фарміраваць усё тое, што патрабуецца для будучыні. Вучням патрэбна падтрымка ў развіцці не толькі ведаў і навыкаў, але таксама стаўленняў і каштоўнасцей, якія могуць іх арыентаваць на этычныя і адказныя дзеянні. У той жа час ім патрэбны магчымасці для развіцця сваёй творчай вынаходлівасці, каб рушыць чалавецтва да светлай будучыні.

Поўны тэкст даступны ніжэй. Спасылка на сайт праекта “Компас навучання” тут.

Loader Loading...
EAD Logo Taking too long?

Reload Reload document
| Open Open in new tab

Спампаваць [8.97 MB]