Адказы Васьмінога на найбольш частыя пытанні пра грантавы конкурс
Пасля абвяшчэння конкурса на адукацыйныя праекты на скрыню грант-менеджара “Васьмінога” паступіла мноства пытанняў. Але асноўныя з іх канцэнтруюцца вакол трох блокаў:
- Хто можа падаваць праект?
- Які праект падаць?
- Ці можна падавацца ананімна?
Каманда “Васьмінога” падрыхтавала адказы на гэтыя і іншыя пытанні.
“Васьміног”: – Пры заключэнні грантавага кантракта ўсе грашовыя сродкі пералічваюцца на банкаўскі рахунак арганізацыі або на рахунак фізічнай асобы, з якімі заключаны кантракт. Рахункі павінны быць адкрытыя за межамі Рэспублікі Беларусь.
Пытанні разлікаў з удзельнікамі праекта ў Беларусі вырашаюцца ў кожным канкрэтным выпадку ў прыватным парадку. Як правіла, мы не перадаём гранты наяўнымі грашыма. Для вырашэння пытанняў па справаздачнасці мы рэкамендуем уключаць у бюджэт выдаткі на прыезд у Вільнюс. Мы таксама будзем садзейнічаць вырашэнню візавых пытанняў для менеджараў і ключавых удзельнікаў праектаў.
Далейшыя разлікі і выдаткі праводзяцца менеджарам праекта і дае справаздачу ён жа. Пры заключэнні грантавага кантракта прадстаўляецца пакет шаблонаў справаздачных дакументаў, якія трэба будзе запаўняць, падпісваць і перадаваць донару. Атрымальнікі грантаў павінны прадумаць максімальна бяспечныя варыянты з перадачай сродкаў калегам, якія працуюць у Беларусі. У выпадку падтрымкі праекту менеджары “Васьмінога” могуць правесці індывідуальныя кансультацыі.
“Васьміног”: – На этапе падачы заяўкі можна пазначаць псеўданімы, аднак, калі Вашая заяўка пройдзе папярэдні адбор, мы ў прыватным парадку запросім у Вас імёны і CV ключавых выканаўцаў, паколькі гэта важна для ацэнкі патэнцыялу каманды. У любым выпадку асноўная частка каманды не павінна быць ананімнай і прадставіць свае СV. Але мы добра разумеем, што такое прыватнасць, і зробім усё, каб інфармацыя засталася закрытай для шырокага кола.
“Васьміног”: – У палажэнні Конкурса згадваецца, што “ўсе вынікі праектаў, якія атрымалі фінансавую падтрымку, будуць апублікаваны на сайце праекта “Васьміног”. Гэта значыць, што анлайн-урокі, даследаванні, падкасты і іншыя падобныя матэрыялы, пералічаныя ў апісанні праекта па першым лоце, мы плануем размяшчаць на адукацыйнай анлайн-платформе vasminoh.school.
Яшчэ раз адзначаем, што на сайце “Васьмінога” мы будзем публікаваць інфармацыю пра вынікі праектнай дзейнасці, а не акцэнтаваць увагу на персаналіях (у асобных выпадках выканаўцы, аўтары могуць заставацца ананімнымі). Пры падрыхтоўцы матэрыялаў будзем кіравацца прынцыпам “не нашкодзь” і ўлічваць разумныя меры бяспекі.
Праектам з Беларусі мы рэкамендуем пазбягаць публічных дзеянняў, якія могуць пацягнуць за сабой рызыкі для каманды.
“Васьміног”: – Вядома, сэнс і шанец ёсць! Галоўнае, Вы пачніце пісаць, і дакумент абавязкова атрымаецца. Мы не можам Вам рэкамендаваць, які напрамак дзейнасці падрыхтаваць для гранта, гэта павінна быць толькі вашае рашэнне. Важна, каб ваша заяўка была суцэльнай, прадуманай, былі выразна бачныя мэты і спосабы іх дасягненняў. У такім выпадку, шанцы на атрыманне гранта моцна павялічваюцца. Калі ў Вас узнікнуць пытанні па запаўненні дакументаў, звяртайцеся, мы дамо Вам неабходныя тлумачэнні.
“Васьміног”: – Так, усё дакладна. Калі Вы падаеце праект не ад арганізацыі, а як фізічная асоба, пазначайце свае дадзеныя. Але, перадусім, нам важна ведаць, знаходзіцеся Вы ў Беларусі ці не.
“Васьміног”: – “Стаўка аплаты” — гэта кошт за адзінку: зарплата супрацоўніка ў месяц, кошт за адзінку прадукцыі, тавара, аплата адной паслугі і гэтак далей. Гэта значэнне потым памнажаецца на “колькасць” (месяцаў, адзінак тавара, паслуг…) і атрымліваецца сума “Бюджэту”.
“Васьміног”: – Падаваць заяўкі можна ўсім). Аднак мэтай праекту “Васьміног” з’яўляецца не “актыўнае засваенне беларускай мовы”, а пашырэнне беларусацэнтрычнай адукацыі і інавацыйных фарматаў навучання школьнікаў. Звярніце ўвагу, калі ласка, на патрабаванні да складання праекту.
Адбор заявак залежыць не толькі ад адукацыі прэтэндэнтаў на грант, але і ад Вашага мінулага досведу ў справе рэалізацыі праектаў (нават калі дыплом у іншай сферы). Вы можаце прыкласці партфоліа.
“Васьміног”: – Так, рахунак у грузінскім банку падыходзіць, але ў Вашым бюджэце трэба ўлічыць камісіі за транзакцыі і ўключыць гэта ў Вашыя выдаткі.
“Васьміног”: – Усіх спецыялістаў, паслугі якіх Вам неабходныя для рэалізацыі праекта, Вы можаце ўключыць у каманду. Калі Вы аплочваеце гэтыя паслугі, гэта павінна адлюстроўвацца ў бюджэце і ў справаздачы ў далейшым дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць аплату. Узгаданая Вамі дамова падраду выкарыстоўваецца для афармлення працоўных адносін з фізічнымі асобамі. Бухгалтары і юрысты могуць быць юрыдычнымі асобамі, у такім выпадаку афармляюцца Дамова на аказанне паслугі і Акт выкананых прац. Не маючы ўяўлення пра сутнасць Вашага праекту, мы не можам адназначна сказаць, ці патрэбны Вам юрыст і бухгалтар на сталай аснове. Магчыма, Вам будзе дастаткова выкарыстаць частковую занятасць, заключыць дамовы на паслугі альбо атрымаць у гэтых спецыялістаў кансультацыю і самастойна потым вырашаць Вашыя рабочыя пытанні. Калі Вы атрымаеце грант ад праекта “Васьміног”, Вам прадаставяць пакет шаблонаў дакументаў, якія будуць неабходныя ў працы і справаздачнасці і дадуць кансультацыі. На жаль, з боку Праекта прадаставіць пастаяннае бухгалтарскае і юрыдычнае суправаджэнне няма магчымасці.
Хочам звярнуць Вашую ўвагу на мэты і прыярытэты нашага Конкурсу. Наша задача – падтрымка і пашырэнне беларусацэнтрычнай адукацыі для школьнікаў праз папулярызацыю беларускай мовы і беларускай культуры, вывучэнне беларускай гісторыі. Вывучэнне англійскай/польскай моваў, на жаль, не трапляе ў наша кола задач.