• Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Menu
  • Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Instagram Telegram-plane Facebook-f

Адукацыйны праект “Васьміног” шукае падрадчыка для стварэння 15 відэаролікаў 


Што?
Прадукцыя 15 відэаролікаў, у якіх спалучыліся б асветніцкія задачы з прасоўваннем здабыткаў сучаснай беларускай культуры. Ад выканаўцаў відэакантэнту чакаецца стварэнне серыі відэа, якое можна аднесці да катэгорыі “пазакласнага” навучання для школьнікаў старэйшых класаў.

Мэта гэтай ініцыятывы — стварыць захапляльную серыю міні-лекцый па 10-15 хвілін кожная з удзелам паважаных асоб, якія падзеляцца сваімі ведамі і захапленнем беларускай культурай, гісторыяй і мовай.

Відэаролікі павінны быць зроблены ў стылі, прывабным для дзяцей і падлеткаў, з выкарыстаннем наглядных дапаможнікаў, анімацыі або іншых візуальных элементаў.

Для каго?
Беларускія дзеці старэйшага падлеткавага ўзросту (15-18-гадоў) і сем’і ў эміграцыі, зацікаўленыя ў захаванні беларускай ідэнтычнасці.

Дэдлайн
Прапановы адносна вырабу відэа прымаюцца да 20.01.2024 (уключна). У заяўцы чакаем наступныя дакументы:
1. Канцэпцыя відэаролікаў (кароткае апісанне ідэй да 15 серый);
2. Каштарыс;
3. CV выканаўцаў (перавага будзе надавацца прэтэндэнтам, якія маюць вопыт стварэння відэаролікаў).

Прапановы дасылаць на скрыню: [email protected]

Падрабязная інфармацыя пра тэндар:

Спампаваць [817.09 KB]

Васьміног

 

 

 

 

 

 

 

 

Падзяліцца
Instagram Telegram-plane Facebook-f Envelope

vasminoh.school 2023