• Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Menu
  • Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Instagram Telegram-plane Facebook-f

“Не апынуцца ў ідэальным свеце “адукацыі нашых мараў”. “Васьміног” правёў другую лабараторыю па рэформе школьнай адукацыі

У межах праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прайшла другая сустрэча ўдзельнікаў лабараторыі  “Рэформа беларускай сістэмы адукацыі. Канцэпцыі і падыходы”. Мэтай мерапрыемства было абмеркаванне палітыкі і працэсаў, звязаных з падрыхтоўкай да рэфармавання, распрацоўкай канцэпцый і практык рэалізацыі рэформы.

Для абмеркавання экспертаў былі прапанаваныя:

  • Ключавыя тэзісы дакладу першай сустрэчы;
  • Пытанні рэформы адукацыі на падставе вынікаў Дэльфі-аналіза, праведзенага ў 2021 годзе.

Асноўная дыскусія разгарнулася вакол пытанняў пра тое, як мы разумеем мэты адукацыі і якім чынам магчыма ўсталяваць баланс паміж экспертнымі напрацоўкамі і голасам удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Андрэй Лаўрухін

Так, эксперт у галіне адукацыі, навукі і інавацый, адзін з пастаянных удзельнікаў лабараторыі, Андрэй Лаўрухін адзначыў, што індактрынацыя, мілітарызацыя, ізаляцыя і самаізаляцыя сістэмы адукацыі Беларусі ад развітых краін свету з цягам часу “нармалізуецца”: “Грамадзяне/грамадзянкі Беларусі ў фармаванні сваіх інтарэсаў, пажаданняў і магчымага запыту на змены ўсё больш захраснуць у аўтарытарна-таталітарнай каляіне. Такім чынам узнікне разрыў (gap) паміж грамадзянскім запытам знутры краіны і экспертным, выкладчыцкім і палітычным бачаннем будучыні тых, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі. У гэтым кантэксце адна з найбольш істотных мэтаў – падтрымліваць грамадзянаў і грамадзянак унутры Беларусі, каб яны не апынуліся ў аўтарытарна-таталітарнай каляіне, з аднога боку, і нагадваць прадстаўнікам беларускай дыяспары пра рэальную пагрозу адрыву ад актуальнай беларускай рэчаіснасці і самаізаляцыі ў ідэальным свеце “адукацыі нашых мараў”, з іншага боку”.

Кацярына Кузняцова

Экспертка Беларускага Хельсінкскага Камітэту Кацярына Кузняцова дзеліцца ўражаннямі ад удзелу ў лабараторыі:

“Мы пачулі розныя пазіцыі адносна канцэпыі будучай рэформы і даведаліся пра значнасць інклюзіўнасці, гатовасці прызнаць і прыняць разнастайнасць пазіцый, праяўляць павагу да палітычных, рэлігійных і іншых поглядаў. Арганізатарамі сустрэчы падкрэсліваецца важнасць захавання дэмакратычнага характару працэсу падрыхтоўкі рэформ, у тым ліку пазбягання навязвання мадэляў, якія знаходзяць ухваленне ў вузкіх экспертных колах”. 

У працэсе дыскусіі абазначыліся разыходжанні сярод экспертаў па некалькіх пытаннях:

  • Суаднясенне паміж запытам ад грамадскасці і экспертнымі меркаваннямі і візіямі;
  • Палітычная абгрунтаванасць падыходаў “сацыяльнай інжынерыі” і  дэлібератыўнага працэсу;
  • Прыярытэтнасць патрэб дзяржавы і індывіда пры распрацоўцы адукацыйнай палітыкі.

Удзельнікі дыскусіі не прыйшлі да кансэнсусу і вырашылі працягнуць дыскусію на наступных сустрэчах.

Таксама былі агучаныя далейшыя планы працы лабараторыі:

  • Абмеркаванне і ўзгадненне структурнага каркасу канцэпцый падрыхтоўкі да рэформы;
  • Стварэнне дзвюх груп па распрацоўцы канцэпцый рэформы;
  • Рэгулярныя сустрэчы ўдзельнікаў груп, прадстаўленне і абмеркаванне вынікаў працы.

Наступная сустрэча ўдзельнікаў лабараторыі адбудзецца 29 чэрвеня. Запрашаем экспертаў і прадстаўнікоў педагагічнай супольнасці далучацца да абмеркаванняў будучай мадэлі школьнай адукацыі. Звязацца з арганізатарамі лабараторый для ўдакладнення дэталяў можна праз паштовую скрыню: [email protected]   

 Васьміног

 

 

 

 

Падзяліцца
Instagram Telegram-plane Facebook-f Envelope

vasminoh.school 2023