• Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Menu
  • Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Instagram Telegram-plane Facebook-f

Васьміног — гэта…

Ягораў

Гендырэктар Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Андрэй Ягораў:
“Мы імкнёмся да стварэння свабоднай адукацыйнай прасторы, дзе б захоўваўся і развіваўся сучасны змест адукацыі, напрацоўваліся новыя мадэлі адукацыі, ішла падрыхтоўка школьных рэформаў, дзе незалежныя беларускія адукацыйныя ініцыятывы маглі б атрымаць падтрымку і наладзіць узаемную камунікацыю, дзе б дзеці маглі атрымаць зручны доступ да свабодных ад ідэалогіі і сучасных школьных ведаў…”

 

Шчытцова

 

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова:
“Праект “Васьміног” павінен паспрыяць засваенню дзецьмі разнастайных ведаў пра Беларусь як еўрапейскую краіну, а таксама культываванню ў іх здольнасці самастойнага мыслення і прагі да яго…”

 

 

Будкін

 

Кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін:
Мы зацікаўленыя ў тым, каб беларускія артысты, мастакі, паэты, музыкі наўпрост дзяліліся сваім досведам з дзеткамі і падлеткамі. І мы спадзяемся, што такія праекты і праграмы падтрымкі як “Васьміног”, могуць паспрыяць зменам у сістэме адукацыі і зрабіць яе беларусаарыентаванай. Каб нашы дзеткі ганарыліся сваёй культурай і гісторыяй ды раслі годнымі сапраўднымі беларусамі…”

 

Канстанцінаў

 

Кіраўнік праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” Аляксей Канстанцінаў:
“Будзе створаная лічбавая платформа і серыя анлайн-курсаў, арыентаваных на беларускую аўдыторыю. Курсы беларускай мовы, гісторыі і культуры Беларусі будуць дасяжныя на платформе для ўсіх ахвотных вучняў і настаўнікаў, незалежна ад геаграфіі знаходжання…”

Падзяліцца
Instagram Telegram-plane Facebook-f Envelope

vasminoh.school 2023