• Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Menu
  • Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Instagram Telegram-plane Facebook-f

У межах “Васьмінога” дзве групы распрацуюць канцэпцыі рэформы беларускай школы

Незалежныя эксперты ў галіне адукацыі стануць каардынатарамі груп для выпрацоўкі канцэпцый і практык рэалізацыі будучай рэформы беларускай школы.

Тэмай трэцяга пасяджэння канцэптуальнай лабараторыі, арганізаванай у межах праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра”, сталі падыходы да вызначэння прынцыпаў адукацыйнай палітыкі, мадэляў  сістэмы адукацыі, фарматаў кіравання адукацыяй у Беларусі.

Сустрэча праходзіла ў гібрыдным фармаце: афлайн-мерапрыемства ў Вільні і анлайн-удзельнікі з некалькіх краін ЕЗ.

Мадэратарка сустрэчы, кандыдатка гістарычных навук і вядучая экспертка “Васьмінога” Марына Сакалова зазначыла, што на дадзеным этапе варта засяродзіцца на структурных элементах канцэпцыі. У далейшым – сфармуляваць падыходы, заняцца сутнасным напаўненнем дакументаў згодна сваім каштоўнасцям і бачанню.

Кандыдатка педагагічных навук Святлана Мацкевіч прапанавала структурныя элементы, якія павінны прысутнічаць у варыянтах канцэпцый рэформы:

  •       Аналіз сітуацыі, выклікі, праблемы;
  •       Бачанне будучай сістэмы адукацыі (асноўная ідэя) і яго абгрунтаванне (чаму такое, а не іншае);
  •       Фарматы рэалізацыі ідэі;
  •       Шлях перахода ад старой сістэмы да новай.

Прысутныя эксперты пагадзіліся з прапанаваным фарматам.

Разам з тым падчас дыскусій наконт класіфікацый мадэляў, абмеркаванняў праблем беларускай школьнай адукацыі і разважанняў наконт магчымасцей запазычання досведу заходніх краін для ажыццяўлення рэформ вызначыліся розныя падыходы.  Адзін з іх быў артыкуляваны  Святланай Мацкевіч, якая ў 1990-х гадах працавала ў Міністэрстве адукацыі і намагалася тады прасоўваць ідэі рэфармавання. Другі – старэйшым аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічнага даследавання (BISS, Літва), эксперт Грамадскага Балонскага Камітэту Андрэем Лаўрухіным.

Удзельнікі дыскусіі вырашылі, што імкнуцца нівеляваць адрозненні на гэтым этапе было б непрадуктыўна. Наадварот, вельмі важна атрымаць розныя прапрацаваныя канцэптуальныя прапановы.

Плануецца, што гэтыя прапановы будуць прадстаўлены экспертамі на верасеньскім пасяджэнні Лабараторыі. Наступныя крокі – стварэнне дзвюх экспертных групп для дэталёвай прапрацоўкі канцэпцый, абмеркаванне гэтых напрацовак у межах Лабараторыі і арганізацыя абмеркавання прапаноў удзельнікамі адукацыйнага працэсу і ўсімі зацікаўленымі бакамі.

Запрашаем экспертаў і прадстаўнікоў педагагічнай супольнасці далучацца да абмеркаванняў  рэформы адукацыі і мадэлі будучага школы. Звязацца з арганізатарамі лабараторый для ўдакладнення дэталяў можна праз паштовую скрыню: [email protected]   

Васьміног

 

Падзяліцца
Instagram Telegram-plane Facebook-f Envelope

vasminoh.school 2023