Сучасныя кампетэнцыі беларускага настаўніка
“Сучасныя кампетэнцыі беларускага настаўніка” – гэта адукацыйная праграма павышэння кампетэнтнасці беларускіх настаўнікаў, якія вымушана аказаліся за межамі фармальнай адукацыйнай сістэмы Беларусі. Гэтая праграма павінна дапамагчы ім адаптавацца ў новай для іх прасторы нефармальнай адукацыі, прафесійна авалодаць сучаснымі педагагічнымі падыходамі і методыкамі, анлайн-інструмантамі для стварэння адукацыйных прадуктаў і навучыцца іх камерцыялізацыі.
Адукацыйная праграма уключае працу з экспертамі і ментарамі па розных тэматычных накірунках, самастойную працу над адукацыйнымі прадуктамі і блок падтрымкі па рэалізацыі адукацыйных прадуктаў пасля сканчэння навучальнай часткі праграмы.