• Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Menu
  • Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Instagram Telegram-plane Facebook-f

Рыхтуецца дарожная мапа па падрыхтоўцы да рэформы беларускай школы ў транзітны перыяд

Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” арганізаваў абмеркаванне дарожнай мапы па падрыхтоўцы сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі да рэфармавання ў першыя 1,5-2 гады пасля ліквідацыі аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі. У дыскусіі, якая праходзіла ў гібрыдным фармаце (афлайн- і анлайн), прынялі ўдзел 18 беларускіх экспертаў.

Ілюстрацыйнае фота

Распрацоўшчыкі дарожнай мапы канстатуюць шэраг праблем, якія сведчаць пра крызіс айчыннай школьнай адукацыі. У прыватнасці, гаворыцца пра тое, што “школы, настаўнікі і вучні маюць залішнія функцыі і абавязкі, а сістэма кіравання часта выкарыстоўвае адміністрацыйны прымус, псіхалагічны ціск і гвалт. Змест адукацыі і навучальна-выхаваўчы працэс моцна палітызаваныя і ідэалагізаваныя…”

Паводле аўтараў дакумента, выкананне захадаў, прадугледжаных дарожнай мапай, дазволіць мінімізаваць крызісныя праявы ў сістэме сярэдняй адукацыі і зрабіць так, каб у Беларусі былі створаны перадумовы для фармавання “сучаснай адукацыйнай сістэмы, даступнай для ўсіх, якая выкарыстоўвае навукова абгрунтаваныя падыходы і інавацыйныя педагагічныя тэхналогіі.” У выніку пераўтварэнняў асновай рэфармаванай сістэмы адукацыі стануць кампетэнтныя і мэтанакіраваныя настаўнікі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, якія забяспечаць псіхалагічна камфортнае і бяспечнае навучальнае асяроддзе з арыентацыяй на навучэнцаў…”

У дакуменце асаблівая ўвага надаецца арыентацыі на “нацыянальныя інтарэсы, падтрымцы нацыянальнай мовы і культуры, а таксама інтэграцыі ў еўрапейскую і міжнародную адукацыйную прастору…” 

Распрацоўшчыкі дакумента азнаёмілі педагогаў і экспертаў у галіне адукацыі са сваімі прапановамі адносна працоўнай версіі дакумента. Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра перадумовы і працэс стварэння тэксту, пра структуру і базавыя прынцыпы стварэння праграмы пакрокавай падрыхтоўкі да рэфармавання. У працэсе дыскусіі прагучалі шэраг прапановаў адносна ўдасканалення дакумента. 

Пасля карэкціровак фінальная версія дарожнай мапы “Падрыхтоўка сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі да рэфармавання ў транзітны перыяд” будзе прадстаўленая шырокай грамадскасці і  выкладзеная ў агульны доступ. 

Васьміног

 

Падзяліцца
Instagram Telegram-plane Facebook-f Envelope

vasminoh.school 2023