Мультфільмы па-беларуску
Каманда праекта здымае пазнавальныя і развіваючыя відэапраграмы: «Прызма часу», «Цікавінкі з Маляванычам» і «Няспайка». Гэтыя перадачы дапамагаюць вырашаць праблему малой колькасьці дзіцячага беларускамоўнага кантэнту. Яны закладваюць у дзяцей асновы гуманістычных каштоўнасцяў і даюць бацькам і настаўнікам крыніцу альтэрнатыўнай інфармацыі.
Праграмы, якія выпускае каманда:
Няспайка – дзіцячы ютуб-канал, які расказвае гісторыю галоўнага героя Няспайкі, які трапляе ў вёску і пачынае пазнаваць шмат новага пра сваю культуру. Кожная серыя канала прысвечана новай прыгодзе Няспайкі ў вёсцы. Ён знаёміцца з мясцовымі жыхарамі, якія расказваюць яму пра традыцыі, звычаі і гісторыю беларускага народа.
Прызма часу – мультфільм пра Франака і Зосю, якія жывуць у свайго дзядзькі-навукоўца, які спрабуе стварыць машыну часу. У выніку аднаго з эксперыментаў машына парушае сувязь часоў, і людзі пачынаюць забываць сваё мінулае. Каб выратаваць свет, Франак і Зося павінны патрапіць у 10 розных стагоддзяў беларускай гісторыі. Ім трэба сабраць разам часткі Прызмы Часу, галоўнай дэталі, дзякуючы якой дзядзька Бронюсь можа спыніць катастрофу.
Цікавінкі з Маляванычам – серыя TikTok відэа, дзе культавы Маляваныч распавядае дзецям пра беларускую гісторыю.