“Многа Васьмінога”: конкурс малюнкаў
“Васьміног” абвяшчае творчы конкурс для школьнікаў па стварэнні стыкерпака для месенджара Telegram. Намалюйце “Васьмінога”, які вывучае які-небудзь прадмет у школе (музыка, мастацтва, матэматыка, геаграфія, хімія і гд.). І прыдумайце да свайго малюнка слоган. Пераможцы атрымаюць майкі і торбачкі з фірмовым лагатыпам.
Васьміног: - Абвяшчаю конкурс партрэтаў вучонага васьмінога! А дакладней — мяне! Якім вы мяне бачыце ў розных сітуацыях? Калі я чытаю, сплю, вывучаю школьныя прадметы... Напрыклад геаграфію, матэматыку ці музыку, хімію ці родную мову... І прыдумайце да свайго малюнка слоган з двух-трох словаў. Напрыклад, для "матэматычнага" васьміножка такі: "Лічу і рагачу". Васьміножак можа быць вясёлы ці сумны, ці можа нават злавацца. Найлепшыя малюнкі я закіну ў тэлеграм у выглядзе стыкераў, вы зможаце карыстацца імі і дасылаць сябрам. Акрамя таго, малюнкі трапяць на торбы ды футболкі! А таму папрацуйце над вобразам, не спяшайцеся. Каб атрымалася лепей, раю вам абраць 4-5 колераў і чорны, каб зрабіць акуратны контур васьміногу, накшталт таго як у мяне ў лагатыпе. Няхай кожны ваш васьміножак атрымаецца! 10 пераможцаў атрымаюць майкі і торбы з фірмовым лагатыпам адукацыйнага праекту “Васьміног".
Прысылайце свае работы на скрыню [email protected] да 25 жніўня ўключна. Пераможцы будуць абвешчаныя ў верасні.
Патрабаванні да малюнкаў:
- Максімальна якаснае фота малюнка мусіць быць зробленае пры добрым асвятленні.
- Дарабляць і карэктаваць уласныя малюнкі дадаткова не трэба.
- Калі ёсць магчымасць, адскануйце малюнак (гэта нават лепей за дасланы фотаздымак).
- Даслаць файл архівам, каб захавалася якасць.