Для паспяховай арганізацыі навучання ў анлайн-прасторы недастаткова аднаго толькі якаснага кантэнту (хаця ён, несумненна, з’яўляецца найбольш важным!). Для таго каб вучням было цікава займацца самастойна, важна, каб працэс навучання меў інструменты гейміфікацыі і, як яе прыватны прыклад, — механізмы ўзнагароджання.
Ілюстрацыйнае фота
У якасці папулярнай адукацыйнай пляцоўкі, дзе шырока выкарыстоўваюцца механізмы ўзнагароджання, возьмем сервіс па вывучэнні замежных моваў DuoLingo.
На карцінцы вышэй бачна, што ўзнагародамі адзначаюцца тры параметры:
У DuoLingo прагрэс вымяраецца ў балах, якія можна патраціць на дадатковыя жыцці (чытай — правы на памылкі) ці на тое, каб захаваць бесперапыннасць навучання, калі які-небудзь дзень быў прапушчаны. Таксама маецца дошка лідараў і сістэма розных ”лігаў”: калі вучышся лепш, граеш у лізе павышэй.
Дадаткова карыстальнікам дапамагае доўга заставацца на платформе якасны дызайн і прапрацоўка ўнутраных персанажаў: іх анімацыя адпавядае іх характару. З поўным разборам механізмаў узнагароджання ў DuoLingo можна азнаёміцца тут.
Калі разглядаць іншыя адукацыйныя пляцоўкі, па тыпах механізмы ўзнагароджання можна раздзяліць на наступныя самыя папулярныя:
Пры гэтым, на наш погляд, адзнакі, рэйтынгі і спаборніцтвы стымулююць залішняе параўнанне паміж вучнямі, дзеляць іх на “выдатнікаў” і “аўтсайдараў”, і лепш сканцэнтравацца на іх асабістым уласным прагрэсе з цягам часу.
Калі вы плануеце распрацоўку ўласнай адукацыйнай анлайн-сістэмы ці шукаеце такую, якая падыходзіць вам найбольш, то звярніце ўвагу, што любыя механізмы матывацыі могуць рэалізоўвацца па-рознаму. Для прыкладу возьмем простую ўзнагароду тыпу “Бэйдж”. Яна можа выдавацца наступным чынам:
У аўтаматычных сістэм узнагароджання ёсць дадатковая важная характарыстыка: паміж выкананнем задання і атрыманнем узнагароды амаль не праходзіць часу. Чысты дафамін!
Калі вы не ствараеце сваю анлайн-сістэму, а карыстаецеся некаторым асобным наборам інструментаў, то некаторыя меры ўзнагароджання таксама могуць быць знойдзены.
Напрыклад, у вашай навучальнай групы праходзяць рэгулярныя анлайн-заняткі ў Zoom і ёсць чат ў тэлеграме. Вы можаце, напрыклад, стварыць свой уласны стыкер-пак або даваць вучням спецыяльныя подпісы ў чаце ў залежнасці ад таго, што адбываецца ў навучанні. Галоўнае, каб усе атрымлівалі задавальненне!
І, канешне, важным механізмам узнагароджання з’яўляецца зваротная сувязь: адзначаць нават самыя малыя поспехі вучняў, заўважаць іх прагрэс з цягам часу, рабіць канструктыўныя заўвагі пра іх кропкі росту. Гэта карысна і вучням, якія будуць адчуваць персанальную ўвагу і клопат, і настаўнікам, якія будуць заўважаць прагрэс і бачыць канструктыў нават у выпадках з самымі “складанымі” вучнямі.