Клуб развіцця і культуры "Спадчына"

Ва Ўроцлаве працуе дзіцяча-падлеткавы Клуб развіцця і культуры “Спадчына”. Яго асноўная мэта – захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, мовы, культуры і традыцый ва ўмовах эміграцыі. На сённяшні дзень у Клубе больш за 50 чальцоў, і колькасць іх з кожнай новай сустрэчай павялічваецца.

 

У Клубе няма “настаўнікаў і выхавацелей”, а есць грамада аднадумаўцаў іх узросту. Дарослыя ж выступаюць у якасці куратараў, якія дапамагаюць і накіроўваюць.