Новы падручнік “Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету”

Каманда праекту паставіла сябе на мэце пакласці пачатак абнаўлення зместу беларускай адукацыі, у прыватнасці падручніка “Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету”. Гэтую дысцыпліну ў розных краінах звычайна вывучаюцць ва ўзросце 16–17 гадоў. І гэта не выпадкова. Бо гэта час актыўнага завяршэння фармавання асобы ў якасці суб’екта соцыюма. Дзеля гэтага, чалавек павінен дакладна ўсведамляць у якім грамадстве ён жыве, якое месца гэта асобная нацыянальная супольнасць займае ў сучасным глабалізаваным свеце. Ад гэтага залежыць пабудова індывідуальнай жыццёвай стратэгіі, у тым ліку – выбар будучай прафесіі, месца атрымання прафесійнай адукацыі і шмат чаго іншага.