Грантавая падтрымка будзе ажыццяўляцца па двух напрамках
1. Фінансавая падтрымка пілотных праектаў у Беларусі ці анлайн
Мэта грантавага конкурсу: апрабацыя элементаў “новай адукацыі”, іх маніторынг і адлюстраванне. Будзе падтрымана не менш як 20 праектаў.
Гэта могуць быць наступныя віды праектаў:
– Распрацоўка і прасоўванне новых вучэбна-метадычных матэрыялаў, альтэрнатыўных адукацыйных праграм для дашкольнікаў і школьнікаў у фармаце нефармальнай адукацыі;
– Распрацоўка вучэбна-метадычных матэрыялаў па гісторыі, культуры, літаратуры, грамадазнаўстве, па школьных прадметах на беларускай мове.
Чакаюцца наступныя вынікі, якія будуць размешчаны на анлайн-платформе:
– Анлайн-курсы або ўрокі;
– Метадычныя матэрыялы, дапаможнікі і падручнікі;
– Падкасты, навучальныя відэа і інш.
2. Фінансавая падтрымка беларускіх арганізацый і ініцыятыў па пазашкольнай адукацыі за межамі Беларусі або анлайн
Мэта грантавага конкурсу: падтрымка асобных мерапрыемстваў або кароткатэрміновых праектаў, а таксама падтрымка працы беларускіх арганізацый нефармальнай адукацыі і ініцыятыў для дзяцей у розных краінах свету. Будзе падтрымана не менш як 20 праектаў.
Гэта могуць быць наступныя віды праектаў:
– Нядзельныя школы, хабы, цэнтры беларускай культуры ў выгнанні;
– Прыватныя і дзяржаўныя школы ў Беларусі;
– Школы, у якіх навучаюцца дзеці з Беларусі і інш.
Праекты могуць уключаць:
– Арганізацыю лакальных, афлайнавых, вочных мерапрыемстваў;
– Курсы, майстар-класы, доўгатэрміновыя заняткі і школы, летнія лагеры для дзяцей, семінары, канферэнцыі, лабараторыі, хакатоны і інш;
– Распрацоўка і распаўсюджанне навучальных і асветніцкіх матэрыялаў і інш.
Інфармацыя пра ўмовы і дэдлайны грантавых конкурсаў будзе аднаўляцца.