Біябурбалка: пра біялогію па-беларуску
Біябурбалка — гэта навукова-папулярны падкаст пра біялогію, у якім можна пачуць адказы на простыя і складаныя пытанні пра прыроду, навакольнае асяроддзе і штодзённае жыццё.
Напрыклад:
Ці вучацца жывёлы адна ў адной? (І ці можна навучыць чаму-небудзь дрожжы?)
Як птушкі вучацца спяваць? (І ці ёсць у іх традыцыі?)
Як зразумець, ці куслівая муха? (І навошта на Зямлі мухі?)
Чаму Нобелеўскую прэмію па Фізіялогіі і медыцыне далі біёлагу? (І што агульнага паміж ДНК і паваранай кнігай?)
Чаму ў працэсе эвалюцыі ўзніклі два полы? (І чым цікавыя палавыя зносіны крэветак?)
Аўтары разам са слухачамі будуюць ўтульнае анлайн-асяроддзе, дзе кожны слухач можа задаць сваё пытанне біёлагу і атрымаць на яго адказ. А таксама да ўдзелу ў выпусках запрашаюцца беларускія навукоўцы, якія працуюць па ўсім свеце!
Падкаст ствараецца для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, а таксама іх бацькоў.
Біябурбалка аб’ядноўвае людзей розных узростаў і напрамкаў дзейнасці, якія цікавяцца біялогіяй, а таксама беларускай прыродай, мовай і культурай.
Паслухаць выпускі можна на розных падкаст-пляцоўках (у Беларусі праз VPN) па спасылках ніжэй, а таксама спампаваць у Internet Archive.
За навінамі падкаста можна сачыць у Instagram і Telegram. Далучайцеся да “Біябурбалкі” у якасці слухачоў і экспертаў!
Telegram-акаўнт для пытанняў і сувязі з аўтарамі: @bijaburbalka_questions.