Беларуская школка ва Уроцлаве

Нефармальная адукацыйная ініцыятыва “Беларуская школка ва Уроцлаве” за галоўныя мэты ўважае адукацыю дзетак ва ўзросце 7-14 гадоў у беларусацэнтрычным кантэксце і фармаванне нацыянальнай дэмакратычнай самасвядомасці, праз перадачу ведаў пра культурную спадчыну Беларусі, яе гісторыю, родную мову. Педагагічны калектыў праекта ставіць задачу фармавання ў дзяцей праактыўнай, творчай, крытычнай вучэбнай пазіцыі з дапамогай альтэрнатыўных, праектных, інтэрактыўных методык і педагагічных тэхналогій.

Асноўнай дзейнасцю Беларускай школкі ва Уроцлаве з’яўляюцца курсы роднай мовы для дзяцей 7-14 гадоў, заняткі па гісторыі Беларусі для дзяцей 7-14 гадоў, літаратурна-тэатральныя заняткі для дзяцей 7-14 гадоў, стварэнне даступнай усім ахвочым беларускай бібліятэкі, святкаванне беларускіх народных святаў, серыя варштатаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, правядзенне інтэлектуальных гульняў, віктарын і квэстаў паводле вучэбнага зместу курсаў, заахвочванне і падтрымка дзіцячай ініцыятывы да самакіравання і самастойнай арганізацыі мерапрыемтсваў для бацькоў, прэзентацыя творчых праектаў Беларускай школкі ва Уроцлаве ў польскіх навучальных установах, бібліятэках горада, на гарадскіх культурных фестывалях.

Імбрычак

Вучні Беларускай школкі выпускаюць уласную газету, у якой дзеляцца тым, што ім цікава. Так, у першым нумары яны падзяліліся сваімі хоку і фота сваіх гадаванцаў, распавялі пра рэкі Беларусі і мора Герадота. 

Спасылкі на спампоўку:

Таксама педагогі Школкі зрабілі дзве мема-гульні па выбітных асобах і помніках Беларусі. 

Спампаваць файлы гульняў для друку: