«Беларускае мора»
Летам 2023 г. у Клайпедзе адбыліся сустрэчы Беларускага дзіцячага клуба, а таксама дзённы летнік (удзельнікі – 5-11 гадоў), які быў заснаваны на прынцыпах гуманнай педагогікі.
Мэтай праекта было знаёмства дзяцей з беларускай культурай. Вынікам 3-месячнай працы клуба стала сфармаваная група дзяцей-беларусаў, якія пашырылі свой гарызонт ведаў у беларуcкай мове і культуры.
Арганізатары клуба таксама прапануюць азнаёміцца з распрацаваным імі матэрыялам: інтэрактыўным тэстам па беларускай мове з цікавымі заданнямі (спампаваць тэст).
З праграмай летніка можна азнаёміцца, спампаваўшы дакумент тут.