• Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Menu
  • Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Instagram Telegram-plane Facebook-f

Засвоіць інавацыйныя тэхналогіі анлайн-навучання і атрымаць сродкі на рэалізацыю ідэі. “Васьміног” шукае супернастаўнікаў для стварэння анлайн-курсаў

Абвяшчаецца набор зацікаўленых у новых фарматах навучання педагогаў на ўдзел у інтэнсіў-практыкуме “Шлях героя да стварэння анлайн-курса”.

Вы створыце ўласны курс за 2 тыдні з дапамогай дасведчаных у сферы анлайн-навучання метадыстаў. У выніку будуць прафінансаваныя некалькі курсаў, якія ў далейшым будуць размешчаныя на навучальнай анлайн-платформе адукацыйнага праекту “Васьміног”.

Крытэры для адбору курсаў, якія будуць падтрыманыя “Васьміногам”:

  1. Выразныя і канкрэтныя навучальныя мэты, якія ясна растлумачаны ;
  2. Актуальны, інфарматыўны і заснаваны на надзейных крыніцах кантэнт, які павінен быць прадстаўлены такім чынам, каб было лёгка зразумець і засвоіць;
  3. Элементы інтэрактыўнасці, якія дазваляюць актыўна ўдзельнічаць у працэсе навучання;
  4. Модулі ці секцыі, якія студэнты могуць засвойваць у сваім уласным тэмпе;
  5.  Гнуткасць у дачыненні да тэмпу навучання, часу і месцы, што робіць іх даступнымі для шырокага круга навучэнцаў.

Практыкум скіраваны на выкладчыкаў і выкладчыц Беларусі, унутры і па-за яе межамі, якія хочуць спраектаваць адукацыйны курс у анлайн-навучанні альбо удасканаліць прафесійныя веды ў падыходах, практыках ды інструментах анлайн-выкладання.

Запрашаем у падарожжа ў свет адукацыйнага дызайну ды стварэння анлайн-курса па кроках:

  • Дарожная мапа ADDIE. Адукацыйная місія
  • Формы анлайн-навучання ды адукацыйныя стратэгіі.
  • Мэты курса. Структура анлайн-занятку
  • Матывацыйны дызайн. Карта эмпатыі ды асаблівасці навучання дзяцей.
  • Тэхнічныя сродкі захапляльнага курса.
  • Зваротная сувязь, метрыкі паспяховасці курса ды яго паляпшэнне.

Курс будзе карысны адукатарам ды адукатаркам, зацікаўленым у:

– Upskilling (удасканальванне ведаў ды практык сучаснага анлайн-выкладання);

– Re-design афлайн-курса да анлайн-асяроддзя;

– Cross-skiling (засваенне навыкаў з сумежных прафесій: адукацыйны дызайн, метадалогія навучання);

– Пашырэнні магчымасцей у галіне сучаснай адукацыі.

Калі: 1 – 12 жніўня 2023 года

Фармат: 6 анлайн-сустрэч

Для чаго: рапрацоўка самастойнага анлайн-праекта/курса пры падтрымцы экспертаў і метадыстаў.

Дэдлайн падачы заявак: уключна да 26.07.2023 

Запоўніць анкету ўдзельніка можна па СПАСЫЛЦЫ.

Васьміног

 

 

 

 

Падзяліцца
Instagram Telegram-plane Facebook-f Envelope

vasminoh.school 2023