• Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Menu
  • Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Instagram Telegram-plane Facebook-f

Конкурс! Атрымай грант “Васьмінога” для адукацыйнага праекту

КОНКУРС ЗАЯВАК

– Фінансавая падтрымка пілотных адукацыйных праектаў.

– Фінансавая падтрымка арганізацый і ініцыятыў па нефармальным навучанні.

 

Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” абвяшчае другі конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў.

Мэты конкурсу:

– Падтрымка, распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасцi і даследаванне інавацый у адукацыі (навучальных праграмаў, методык, арганізацыйных мадэляў) для дзяцей у Беларусі ці ў транспамежным анлайн-фармаце.

– Падтрымка беларускіх нефармальных адукацыйных арганізацый і ініцыятываў, кароткатэрміновых праектаў, скіраваных на ўзмацненне і распаўсюд у самых шырокіх колах мовы і беларускай культуры, функцыянальнай пісьменнасцi (камунікатыўнай, сацыяльнай, грамадзянскай і г.д.), а таксама падтрымка настаўнікаў як у Беларусі, так і ў эміграцыі, якія працуюць афлайн і анлайн.

Конкурс праводзіцца для:

  • беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн;
  • адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ;
  • асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;
  • школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;
  • дзеячаў культуры і адукацыі.

У рамках гэтага конкурса вы можаце падаць заяўку на падтрымку праекта.
Працягласць праектаў – ад 3 да 6 месяцаў.

 

Пачатак рэалізацыі праекту: люты-красавiк 2024 года
Магчымы бюджэт: ад 1000 да 20 000 EUR.
Заяўкі прымаюцца з 16.10.2023 па 20.12.2023 (да 23.59 паводле менскага часу).
Вы атрымаеце адказ адносна прыняцця ці адхілення заяўкі 01.02.2024.

Важна: Усе вынікі праектаў, якія атрымалі фінансавую падтрымку, будуць апублікаваны на сайце праекта “Васьміног”/ vasminoh.school

 

Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурса можна знайсці ТУТ.

 

Калі ў вас у працэсе падрыхтоўкі прапановы ўзнікнуць пытанні, дасылайце іх на пошту [email protected] да 1 снежня 2023 года, мы падрыхтуем адказы і размесцім іх на сайце vasminoh.school.

 

формы заявак                даслаць заяўку

Падзяліцца
Instagram Telegram-plane Facebook-f Envelope

vasminoh.school 2023