• Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Menu
  • Пра Васьміног
  • Бiблiятэка
  • Праекты
  • Падтрымка
  • Блогі
  • Лабараторыя
  • Абвесткі
  • Платформа
  • Пазнавальнае
Instagram Telegram-plane Facebook-f

Новыя магчымасці для настаўнікаў ад “Васьмінога”

“Васьміног” абвяшчае набор адукатараў і настаўнікаў да супрацы. У прыярытэце – выкладчыкі беларусацэнтрычнага блоку дысцыплін. З прэтэндэнтамі, якія пройдуць адбор і спецыяльнае навучанне, мы заключым кантракты на распрацоўку анлайн-курсаў з мэтай размяшчэння на нашай анлайн-платформе.

Вы можаце падаць заяўку і атрымаць дапамогу ў стварэнні ўласнага курса на беларускай мове, у тым ліку метадычнае, тэхнічнае і іншае суправаджэнне.

У прыярытэце “Васьмінога” наступныя прадметы:

  • Беларуская мова і літаратура;
  • Культура і гісторыя Беларусі;
  • Геаграфія Беларусі і краязнаўства;
  • Грамадазнаўства.

Крытэрыі адбору праектнай ідэі анлайн-курса:

  1. Курс суадносіцца з праграмай школьнага вучэбнага прадмета ці яе асобным раздзелам;
  2. Курс прапануе больш шырокі і глыбокі змест, чым вучэбная праграма;
  3. Вызначаная мэтавая аўдыторыя (клас, узрост ці катэгорыя вучняў), а таксама – працягласць курсаў (максімальны тэрмін – да 2 месяцаў);
  4. Дакладна сфармуляваныя мэты і чаканыя вынікі курса;
  5. Распрацаваная структура курса;
  6. Зразумела, у якой форме можа быць арганізаваная тэарэтычная і практычная часткі курса;
  7. Прыкладна вызначаныя метады падтрымкі матывацыі і цікавасці вучняў;
  8. Ёсць разуменне метадаў зваротнай сувязі і ацэньвання навучання.

Важна:

  • Вашае бачанне будучага курса можа змяніцца падчас распрацоўкі;
  • У прыярытэце – сінхронны фармат курса, з магчымасцю трансфармацыі ў асінхронны;
  • Вы маеце практыку працы на анлайн-платформах;
  • Вы можаце падаць заяўкі на некалькі курсаў;
  • У вас ёсць неверагодная магчымасць рэалізаваць ваш досвед (ці займець яго) у суправаджэнні прафесіяналаў і на карысць беларускім дзецям.

Прапануем запоўніць форму заяўкі па СПАСЫЛЦЫ

!!! Апошні тэрмін падачы заявак – да 24:00 23 кастрычніка 2023 года. 

Калі заяўка будзе адабраная, вы зможаце бясплатна прайсці кароткі курс навучання па стварэнні анлайн-курсаў, дзе дапрацуеце ўласны праект у суправаджэнні метадыстаў і размесціце свой курс на платформе “Васьміног”.

З кожным з абраных аўтараў курсаў будзе заключаны кантракт на яго выкананне.

Васьміног

Падзяліцца
Instagram Telegram-plane Facebook-f Envelope

vasminoh.school 2023