Абвяшчаецца набор зацікаўленых у новых фарматах навучання педагогаў на ўдзел у інтэнсіў-практыкуме “Шлях героя да стварэння анлайн-курса”.
Вы створыце ўласны курс за 2 тыдні з дапамогай дасведчаных у сферы анлайн-навучання метадыстаў. У выніку будуць прафінансаваныя некалькі курсаў, якія ў далейшым будуць размешчаныя на навучальнай анлайн-платформе адукацыйнага праекту “Васьміног”.
Крытэры для адбору курсаў, якія будуць падтрыманыя “Васьміногам”:
Практыкум скіраваны на выкладчыкаў і выкладчыц Беларусі, унутры і па-за яе межамі, якія хочуць спраектаваць адукацыйны курс у анлайн-навучанні альбо удасканаліць прафесійныя веды ў падыходах, практыках ды інструментах анлайн-выкладання.
Запрашаем у падарожжа ў свет адукацыйнага дызайну ды стварэння анлайн-курса па кроках:
Курс будзе карысны адукатарам ды адукатаркам, зацікаўленым у:
– Upskilling (удасканальванне ведаў ды практык сучаснага анлайн-выкладання);
– Re-design афлайн-курса да анлайн-асяроддзя;
– Cross-skiling (засваенне навыкаў з сумежных прафесій: адукацыйны дызайн, метадалогія навучання);
– Пашырэнні магчымасцей у галіне сучаснай адукацыі.
Калі: 1 – 12 жніўня 2023 года
Фармат: 6 анлайн-сустрэч
Для чаго: рапрацоўка самастойнага анлайн-праекта/курса пры падтрымцы экспертаў і метадыстаў.
Дэдлайн падачы заявак: уключна да 26.07.2023
Запоўніць анкету ўдзельніка можна па СПАСЫЛЦЫ.