10.11.2023

Як выглядае беларуская адукацыя пасля 2020 года. Найбольш цікавыя факты 

Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прадставіў базавае даследаванне стану беларускай адукацыі пасля 2020 года. Якасць сярэдняй беларускай адукацыі – сярэдняя Паводле даследавання PISA-2018 і дадзеных рэспубліканскіх маніторынгаў, якія будуюцца на падставе  міжнародных вымяральных інструментаў (напрыклад, PIRLS – маніторынг чытацкай пісьменнасці), якасць беларускай адукацыі мае сярэдні ўзровень, не...
30.10.2023

Рыхтуецца дарожная мапа па падрыхтоўцы да рэформы беларускай школы ў транзітны перыяд

Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” арганізаваў абмеркаванне дарожнай мапы па падрыхтоўцы сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі да рэфармавання ў першыя 1,5-2 гады пасля ліквідацыі аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі. У дыскусіі, якая праходзіла ў гібрыдным фармаце (афлайн- і анлайн), прынялі ўдзел 18 беларускіх экспертаў. Распрацоўшчыкі дарожнай мапы канстатуюць...
10.10.2023

Новыя магчымасці для настаўнікаў ад “Васьмінога”

“Васьміног” абвяшчае набор адукатараў і настаўнікаў да супрацы. У прыярытэце – выкладчыкі беларусацэнтрычнага блоку дысцыплін. З прэтэндэнтамі, якія пройдуць адбор і спецыяльнае навучанне, мы заключым кантракты на распрацоўку анлайн-курсаў з мэтай размяшчэння на нашай анлайн-платформе. Вы можаце падаць заяўку і атрымаць дапамогу ў стварэнні ўласнага курса на беларускай мове, у тым ліку...
19.04.2023

“Рэформа – гэта тое, як мы думаем адукацыю”. Беларускія эксперты пачынаюць дыскусію аб рэформе адукацыі

Неабходнасць рэформы сістэмы адукацыі ў Беларусі ўсведамляецца, даўно і інтэнсіўна абмяркоўваецца. Эксперты прапануюць рашэнні па рэфармаванні сістэмы адукацыі, заснаваных на розных бачаннях таго, як рыхтавацца да перамен. Пры гэтым часта дыскусіі зводзяцца да прыватных аспектаў. Таму для вызначэння ключавых напрамкаў рэформы важна арганізаваць перамовы-дыскусіі, у якіх публічна фіксуюцца падыходы, мэты і задачы, дасягненні і памкненні, вопыт і матывацыя дзеянняў розных стэйкхолдараў...