Распрацоўка неафіцыйнага педагагічнага стандарту камандамі настаўнікаў
Мэта праекта – стварыць прататып неафіцыйныага педагагічнага стандарта, які будзе распрацаваны камандамі педагогаў, а таксама падрыхтаваць навучальныя праграмы, як можна засвоіць асноўныя сучасныя педагагічныя навыкі. Асноўнае прызначэнне Стандарта ў тым, каб дапамагчы настаўнікам даведацца пра тое, як дзейнасць педагога ажыцяўляецца ў найбольш паспяховых адукацыйных сістэмах. Стандарт дазволіць атрымаць у дасціпнай форме інструменты самаацэнкі сваёй працы як настаўніка, зразумець магчымасці роста, што ў перспектыве можа палепшыць якасць урокаў і узровень адукацыі ў Беларусі.
Да часткі пунктаў педадагічнага стандарта (10 навучальных праграм) будуць распрацаваны практычныя курсы. У распрацоўкі Стандарта і стварэнні навучальных прадуктаў будуць прыцягнуты 10 міні-груп настаўнікаў (па 2-3 чалавекі). Кожная з груп будзе даваць зваротную сувязь іншым групам. Курсы і стандарт будуць распаўсюджвацца сярод шырокага кола настаўнікаў. Чакаецца ўдзел не менш чым 3500 настаўнікаў і кіраўнікоў школ ў прадуктах, якія будуць распрацаваныя праектнымі групамі. Матэрыялы курсаў і Стандарту будуць абмяркоўвацца шырокім колам настаўнікаў у супольнасці ў телеграме, дзе таксама пройдуць іншыя актыўнасці для супольнасці.